«Рэвiзор»

пт, 25 октября
19:00
Зал: Большой

Мікалай Гогаль   
Камедыя   

 Рэжысёр-пастаноўшчык - Мікалай Пінігін

Сцэнаграфія і касцюмы - Марыус Яцоўскіс
Кампазітар - Андрэй Зубрыч
Пераклад - Марыя Пушкіна
Рэжысёр - Дзмітрый Цішко

 Жыццё шараговага мястэчка развярэджана. Прайшла пагалоска, што ў раён кіруецца рэвізор са сталіцы, і намеры яго самыя сур’ёзныя. Чыноўнікі нервуюцца, ікаюць і сутаргава пачынаюць прыкрываць свае злачынствы. Гараднічы шыхтуе ўсю вярхушку мясцовай улады. Апякун медыцынскіх устаноў штурхалямі выправаджвае хворых дадому, наглядчык вучылішчаў намаганнем волі падымае паказнікі, суддзю таксама ёсць чым заняцца – пытанне службовых крадзяжоў, нахабнага злоўжывання паўнамоцтвамі і хабарніцтва стаіць асабліва востра. Але ці атрымаецца ў гэтых махляроў выплысці?

 

Лаўрэат V Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія"

ў трох намінацыях: "Найлепшы драматычны спектакль",

"Найлепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы" (Мікалай Пінігін)

"Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы" (Віктар Манаеў за роль Гараднічага).

Отдых в Гродно
Отзывы о заведениях Гродно