Дэкарт-22. Выбранае
З 13 студзеня ў Гродзенскай выставачнай зале — V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў «Дэкарт-22. Выбранае».
У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал, створаныя за апошнія тры гады.
Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады напрыканцы года ў лістападзе праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе ўдзельнічаюць не толькі сябры секцый дэкаратыўнага мастацтва і тэкстылю ГА БСМ, але і творчая моладзь, студэнты, мастакі з усіх рэгіёнаў Беларусі.
У экспазіцыі прадстаўлены формы як класічнага, традыцыйнага мастацтва, так і новыя эксперыментальныя інтэрпрэтацыі.
Кошт білетаў:
- Дарослыя — 3,00 р.;
- Студэнты, навучэнцы — 2,50 р.;
- Школьнікі — 1,50 р.;
- Дзеці да 7 гадоў, інваліды першай і другой групы, удзельнікі ВАВ — бясплатна.
Тэлефоны для даведак: +375 (29) 549-79-05, +375 (152) 62-29-82.