Эпоха. Час. Будынак

Мероприятие уже прошло
Время работы:
10:00–18:00

Гiсторыя будынка — палаца XVIII–XIX ст.; традыцыi сям’i, у фармiраваннi якiх значная роля належала рэлiгii. Першая экспазіцыя музея гісторыі рэлігіі ў Гродна прысвечана уладальнікам палаца і гарадскому побыту XIX-XX стагоддзяў. Стацыянарная экспазіцыя «Эпоха. Час. Будынак» размясцілася ў галоўнай часцы палаца, у якім знаходзіцца музей. Прадметы побыту розных эпох на выставе будуць аб’яднаны ў тэматычныя блокі. Экспазіцыі будуць прысвечаны палацавым інтэр’ерам, сямейным рэлігійным традыцыям, ладу жыцця і захапленням нашых продкаў. У адной з залаў анфілады будуць экспанавацца прадметы мэблі XIX — пачатку ХX стагоддзяў, партрэты, гадзіннiкi, патэфон, посуд, старыя газеты і часопісы, арыгінальныя ўзоры рукадзелля, паштоўкі, вееры, парасоны, малыя скульптуры. Асобная зала будзе прысвечаны паломніцтвам, у якія адпраўляліся гараджане ў мінулым: захаваліся сувеніры, прывезеныя больш за сто гадоў таму з Афона, Кіева-Пячэрскай Лаўры, Рыма, Індыі. 

Кошт:

  • Уваходны білет для ўсіх у апошнi панядзелак месяца — бясплатна;
  • Уваходны білет для асоб, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю — 2,10 руб.;
  • Уваходны білет для асоб, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю — 3 руб.;
  • Уваходны білет для астатніх катэгорый наведвальнікаў — 4,10 руб.1