Нябачнае захаванае

Мероприятие уже прошло
Билеты:
Для дарослых – 5 рублёў Для студэнтаў – 3 рубля 50 капеек Для школьнікаў – 2 рубля

Вы хацелі б даведацца пра схаваны бок работы музея гісторыі рэлігіі? Прыходзьце на новую выставу! У музеі захоўваецца каля 90.000 розных прадметаў. Каб пазбегнуць хаоса, іх размеркавалі па калекцыях. На выставе будзе прадстаўлена кожная з іх.⠀ Якім чынам прадметы трапляюць у музей? Што з імі робяць пасля? Супрацоўнікі разбілістэрэатыпы і прыадчынілі дзверы на ўнутраную кухню свайго музея. Кожны наведвальнік можа ўзяць з сабою тэлефон, адсканаваць размешчаныя на выставе QR-коды і прачытаць захапляльныя гісторыі пра самыя цікавыя прадметы.

Часовая экспазіцыя такога шырокага напрамку арганізуецца ў музеі ўпершыню, большая колькасць з адабраных з фондаў прадметаў раней не экспанавалася. Вы ўбачыце вельмі разнастайныя экспанаты – ад мухалоўкі да адзення ксяндза. Асаблівая ўвага будзе нададзена таму, што паходзіць з Гродна.

Выстава дасць наведвальнікам унікальную магчымасць убачыць лепшае з той неацэннай спадчыны, якая знаходзіцца ў музейных сховішчах і, дзякуючы руплівай працы музейных супрацоўнікаў, беражліва захоўваецца для наступных пакаленняў. Кошт уваходнага квітка: ⠀ Для дарослых – 5 рублёў Для студэнтаў – 3 рубля 50 капеек Для школьнікаў – 2 рубля

У кожнага наведвальніка будзе магчымасць скарыстацца аўдыягідам і заказаць экскурсійнае абслугоўванне (па папярэдняй заяўцы). 

Будзем Вас чакаць!