«Жывапіс» Анатоль Скамарошчанка

Мероприятие уже прошло
Билеты:
Кошт уваходнага білета: Дарослы білет - 2.5 руб. Студэнцкі - 2 руб. Дзіцячы - 1 руб.

 1 па 24 кастрычніка пройдзе выстава аднаго з самых знакамітых гарадзенскіх мастакоў Анатоля Скамарошчанка, прымеркаваная да гадавіны смерці аўтара  Вернісаж адбудзецца 1 кастрычніка ў 18:00.
«Жывапіс»
Анатоль Скамарошчанка нарадзіўся ў 1954 годзе ў г. Гродна. Ён вельмі
любіў маляваць і ляпіць, таму кінуў музычную школу, а на сабраныя
«школьныя» грошы купляў фарбы і алоўкі. І маляваў, маляваў… – нават
уночы, употай пад святлом месяца…

Пра сябе Анатоль гаварыў так:
«Я – мастак, таму магу бачыць не як у люстэрку, а заўважыць нейкую
сваю альбо схаваную праўду. У чалавека бываюць таямніцы, і раскрыць іх
– гэта задача мастака. Гэтым мы адрозніваемся ад фотаапаратаў. І не
абавязкова мы раскрываем радасны бок чалавека».

Некаторыя факты з біяграфіі:
• У 1970 г. паставіў бацькоў перад фактам, што ён паступіў у Мінскае
мастацкае вучылішча імя. Глебава. Пасля паспяховага заканчэння прыехаў
вучыць вясковых дзетак маляванню і чарчэнню. Яны былі ад яго ў
захапленні, але працаваў Анатоль у Валеўскай школе нядоўга – не
адпавядаў школьнай сістэме...
• У 1976-1981 гг. вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім
інстытуце на кафедры «ДПМ», па спецыяльнасці «Кераміка». Яго дыплом
«Метамарфозы» да сённяшняга часу захоўваецца ў архіве Акадэміі
Мастацтваў і не раз выстаўляўся ў музеі акадэміі, як і цудоўныя
малюнкі з натуршчыкаў, паглядзець на якія прыходзілі студэнты-графікі.
• У 1981 г. Анатоль вяртаецца ў родны горад і выконвае шэраг работ ў
галіне керамікі ў Мастацкім камбінаце. Затым займаецца распрацоўкай
мэблі і інтэр’ераў, а таксама іх роспісам, унутранай і знешняй
рэкламай, графічным дызайнам, скульптурай.
• З 1997 г. з’яўляецца членам Саюзу дызайнераў Рэспублікі Беларусь.
• У 1999-2003 гг. выкладае ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў
на спецыяльнасці «Кераміка».
• Асноўным напрамкам у творчасці з’яўляецца жывапіс.

Анатоль не толькі арыгінальны Мастак, але і Чалавек. Яго любілі, і
таму да яго ў майстэрню сцякаліся людзі розных узростаў, прафесій, і
кожны раз нараджалася нешта Новае... Быў ён, як гаварылі сябры,
вялікім Казачнікам! А сімвалы-карціны заўсёды выражалі глыбіню думкі.
«Глыбокія рэкі цякуць не спяшаючыся», – любіў паўтараць Мастак. Так і
жыў, так і пайшоў ў свой Свет – 1 кастрычніка 2019 года…