«Прызавыя месцы»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
нядз-чт 17.00 - 01.00 пт-сб 17.00 - 03.00

15 сакавіка ў рамках выставачнай пляцоўкі бара «Трэцяе месца» адкрылася
выстава жывапісу маладога гродзенскага мастака Дзмітрыя Жаўнова «Прызавыя
месцы».
Дзмiтрый вельмі дакладна бачыць асаблівасці беларускага характару, i ставіцца
да іх з вялікай любоўю, як аўтар ён не адхіляецца, ня адасаблiваеца ад
адлюстроўванага аб'екта, а зліваецца з ім. Яго творчасць поўная гумару і іроніі,
але не з'едлівага, а добрага і нават пяшчотнага.
Выстава «Прызавыя месцы» гэта падарожжа па дзіўным, пацешным і недарэчным,
адметнасцям беларускай рэальнасці. Нібы на турыстычных паштоўках Дзмітрый
захаваў да болю знаёмыя рысы нашага калектыўнага несвядомага. Знаёмыя
вобразы трапляюць дакладна ў сэрца: абрыўкі дзіцячых вершыкаў, квас з бочкі,
аналізы ў паліклініках, даішнік прытаіўся ў кустах, піва па вечарах пасля працы і
праславутая бульба.
Раман, адзiн з заснавальнiкаў бара кажа: «Выстава «Прызавыя месцы» ўжо
другая экспазіцыя з моманту адкрыцця бара. Абодва аўтары і Аляксандр Балдакоў
і Дзмітрый Жаўноў маладыя гарадзенскія мастакі. Мы і далей хацелі б
прадастаўляць магчымасць маладым аўтарам для экспанавання някамерцыйнага
мастацтва. Мы адкрытыя для эксперементаў і нам бы хацелася быць той самай
альтэрнатывай для горада ў мастацтве, музыцы, адпачынку.»