Зямля паэтаў і майстроў

ул. Советская 8

ул. Советская 8
сб, 07 декабря - вт, 31 декабря
Время работы:
9:00 да 17:00

26 лістапада ў выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Зямля паэтаў і майстроў” аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў.

            На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ вядучых майстроў і мастакоў Карэліцкага раёна, выкананых у розных тэхніках традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва: саломапляценне, мастацкая кераміка, выцінанка, ткацтва, вышыўка, карункапляценне, разьба па дрэве, батык, жывапіс і аўтарская лялька. Разам з тым, наведвальнікі выстаўкі змогуць акунуцца ў паэтычны свет, створаны таленавітымі аўтарамі карэліцкай зямлі. Іван Жук, Іван Вярбіцкі, Мікалай Бусько, Галіна Калтунова і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Рэчанька”, што дзейнічае пры раённай газеце “Полымя”, праз свае зборнікі пазнаёмяць экскурсантаў з прыгажосцю малой радзімы.