Ад Люблінскай уніі да ўніі Еўрапейскай

Мероприятие уже прошло
Шаноўнае спадарства
Прагнем запрасіць Вас на ўрачыстае адкрыццё новай выставы ў Цэнтры гарадскога жыцця - "Ад Люблінскай уніі да ўніі Еўрапейскай", якое адбудзецца 21 кастрычніка ў панядзелак а 17.30 у нашай прасторы па адрасе: Гродна, вул. Кірава,3.

Выстава ёсць часткай святкавання 450-годдзя Люблінскай уніі, якое адзначаем у бягучым годзе.
Польска-ліцвінскі саюз, заключаны ў 1569 годзе лічыцца адной з самых значных падзеяў еўрапейскай гісторыі, якая на шмат дзесяцігоддзяў вызначыла палітычны і сацыяльны лад нашай часткі Еўропы.
Горад Люблін як месца падпісання Люблінскага саюза з'яўляецца сімвалам ідэй еўрапейскай інтэграцыі, спадчыны дэмакратыі і дыялогу культур. Выстава паказвае таксама лёсы адрасоў Любліна, звязаныя з падпісаннем Люблінскай уніі.

Экспазіцыя "Ад Люблінскай уніі да ўніі Еўрапейскай" выстаўляецца супольна з Генеральным Консульствам Рэспублікі Польшча ў Гродне.  
Выстава максімальна даступна беларускім наведнікам: апісанні выкананыя па-беларуску і па-ангельску.
Пачатак а 17.30 у панядзелак 21 кастрычніка. З уступным словам выступіць Генеральны Консул Рэспублікі Польшча ў Гродне.
Па адкрыцці выставы запрашаем на пачостку.