Восеньскі вернісаж

ул. Советская 8

ул. Советская 8
сб, 07 декабря - вт, 31 декабря
Время работы:
9:00 да 17:00

З 12 верасня 2019 года ў выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” працуе выстаўка “Восеньскі вернісаж” народнага аматарскага аб’яднання – клуба майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” раённага цэнтра рамёстваў ДУК “Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.

У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлена каля 190 работ вядучых майстроў і мастакоў Навагрудскага раёна па розных накірунках дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. А гэта: майстар па саломапляценні – Вольга Юшкевіч, майстар па вырабе палотнаў у тэхніцы абрэзкавага шыцця – Іна Анікевіч, майстар па інкрустацыі з бяросты – Алена Піразева, майстар па кавальскай справе – Аляксандр Піразеў, майстар па лозапляценні – Ганна Родзька, мастак – Міхаіл Клімко, мастак – Віктар Залацілін і інш. Таксама ўпрыгожваюць выстаўку работы носьбітаў элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці “Традыцыя вырэзвання з паперы (“выцінанка-выбіванка”) у Навагрудскім раёне”, які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, – Наталлі і Веранікі Клімко.