PRO WOMЕN: Ламаючы стэрэатыпы

Мероприятие уже прошло
Билеты:
Вход свободный

Палітыка і кіруючыя пасады – не жаночая справа. Хатняя гаспадарка, сям’я і дзеці – галоўнае для жанчыны. Ды няўжо?

Шматдзетная маці можа быць бізнесвумен, а рамантычная прыгажуня – адзіным у Беларусі мядовым самелье. З лагоднай настаўніцы можа вырасці кіраўнічка незалежнай арганізацыі, а крохкая дзяўчына стаць навуковай кіраўнічкай шматлікіх архітэктурных праектаў.

Паспяховыя, таленавітыя, моцныя, разумныя, прыгожыя. Яны разбіваюць гендарныя стэрэатыпы і дасягаюць поспеху ў асабістым жыцці і ў самых розных прафесійных сферах.

Запрашаем на фотавыставу, каб бліжэй пазнаёміцца з гэтымі жанчынамі. Іх прыклад сведчыць – сярод мноства спосабаў дасягнуць поспеху ні адзін не вызначаецца полам, а якасці, што вызначаюць поспех, сапраўды ўніверсальныя.

Аўтары выставы: гарадзенскія фатографкі Кацярына Гардзеева і Людміла Лебедзь, фатограф Ілля Гелей.