«Памятаем і ганарымся»

На выстаўцы прадстаўлены работы фатографаў-дакументалістаў г.
Гродна 70-90-х гг. ХХ стагоддзя – Уладзіміра Гофмана, Аляксандра
Пераходу, Уладзіміра Косціна, Яўгена Краўчанкі. Здымкі зроблены ў
1974 годзе, у знакавае свята – 30 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На 17 фотоработах адлюстраваны
ўдзельнікі вайны – генералы, радавыя, партызаны, працаўнікі тылу.
Выстаўка прадоўжыцца да 1 кастрычніка 2019 г.