«Лён, лёс, летуценні»

сб, 25 мая - вт, 09 июля
Время работы:
10:00-19:00

Лён вызначыў творчы лёс аўтара выставы  Таццяны Козік з Полацку.
Глыбіня  адценняў і колераў лёну, багацце фактур дапамаглі ажыццявіць
бясконцыя  летуценні.
Таццяна Козік выбрала чысціню – чысціню матэрыяла і сродкаў выканання,
натуральныя колеры і адценні. Графіка малюнкаў на тканіне перадае
розныя настроі і пачуцці. А ў калекцыі адзення аўтар паспрабавала
ажыццявіць сваю мару – перанесці паэтычны настрой у матэрыяльныя рэчы
штодзённага карыстання.