«Нябачаная Літва» Маруса Ёвайшы

Мероприятие уже прошло
Время работы:
10:00 – 19:00

Марус Ёвайша − на міжнародным узроўні прызнаны літоўскі фатограф і
выдавец. Яго першая кніга фатаграфіі «Нябачаная Літва», апублікавана ў
2008 годзе, стала бестселерам,перакладзена на 11 моў і прадстаўлена
больш чым у 30-ці краінах. Тагачасны прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
Валдас Адамкус сумесна з урадам Літоўскай Рэспублікі узнагародзіў
аўтара прэстыжнай Нацыянальнай прэміяй − за ўклад у фарміраванне
вобраза Літвы ў свеце і садзейнічанне ў сферы турызму. Акрамя гэтага,
Ёвайша выпускаў фотаальбомы аб Мексіцы і Белізе, а таксама аб
жывапісных ландшафтах Кубы − ён стаў першым чалавекам у гісторыі гэтай
краіны, які атрымаў дазвол на маштабныя здымкі з вышыні птушынага
палёту.

Аўтар актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Літвы, з'яўляецца
перакананым прыхільнікам экалагічных паводзінаў, здаровага ладу жыцця.
І такую свядомасць разам з жонкай Брыгітай ён прывівае і сваім чатыром
дзецям. Па ініцыятыве Маруса Ёвайшы ў самым цэнтры краіны, каля горада
Кедайняй былі высаджаны дзесяткі тысяч дрэў, якія сфармавалі дуброву
«Нябачаная Літва».

Як выглядае Літва ў XXI стагоддзі? Новае выданне не толькі раскрывае
выразнасць ландшафтаў краіны, яе ўнікальную культурную спадчыну, але і
дазваляе зазірнуць у будучыню, якая ствараецца нашымі сучаснікамі.
Захапляльныя дух віды Балтыйскага мора і выдмаў Куршскай касы,
вытанчаных выгібаў рэк, панарам гарадоў і мястэчак незвычайнай
прыгажосці − усё гэта было знята аўтарам з паднябесся ў чароўныя
гадзіны гульні святла, у розныя часы сутак і года. Праз аб'ектыў
фатографа-мастака гледачу прадстаўлены і сучасныя дасягненні Літвы − у
галіне навуковых даследаванняў, робата- і лазернай тэхнікі, оптыкі,
бія- і інфармацыйных тэхналогій, радыёэлектронікі, прамысловых
інавацый і разумнага дызайну. Фатаграфіі тэхнічных навін пераплятаюцца
з даўніной, з унікальнымі прыкладамі літоўскага народнага мастацтва −
гэта мудрагеліста размаляваныя велікодныя яйкі, алейныя маскі, яркія
флюгеры, традыцыйныя вербы, археалагічныя знаходкі. І мноства іншых,
якія выклікаюць візуальную асалоду праяў багатага культурнай спадчыны
народа.