Выстава маладых мастачак

Мероприятие уже прошло

З 10 па 24 скавiка ў гарадзенскай прасторы DOM46 (вул. Лялевеля, 46) пройдзе выстава маладых мастачак «Лес дзяўчыны». Раней выстава ўжо была прадстаўлена ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і музычным каледжы ім. Агінскага ў Маладзечна

У лесе няма дзвярэй і вокнаў, яго нельга зачыніць, і немагчыма схавацца ў лесе ад самога сябе. Сыход ад сучаснай гарадской культуры, прасякнутай і насычанай электрычнасцю і інтэрнэтам, ад культуры, якая часта вызначае нашы маскі, але хавае нас саміх, зрабіў магчымым даследаваць сябе праз прыроду. Праз увагу да адчуванняў, сумленнасць прад'яўлення сябе свету, вяртанне да каранёў у самым літаральным сэнсе слова - каранёў дрэваў, якія крэпка абдымаюць зямлю.

Удзельнiцы:

Палiна Скачкова / Алена Кучка / Варвара Суднiк / Лiдзiя Куршук / Ульяна Каленiк / Таццяна Ларына / Крысцiна Шчэмелева / Ганна Агеева / Дар'я Раўтовiч

Гэтая выстава - разважанні дзевяці мастачак пра сябе і пра вонкавы свет, пра тыя выклікі, якія ставіць перад намі сучаснасць - агульначалавечыя і асабістыя. Мастачкі даследуюць пытанні сацыяльнай інклюзіi, табуіраванасці ў грамадстве, права на ўласнае «я», унутраныя і знешнія межы.