«Iндык суседкi»

сб, 16 февраля - чт, 21 февраля

25 студзеня ў 18:00 у галерэі «У Майстра» адбудзецца адкрыццё
персанальнай выставы жывапісу Ірыны Радкевіч «Індык суседкі».

Як часта вы знаходзіце час, каб уважліва разгледзець звыклыя, штодзенныя рэчы?

Галерэя «У Майстра» запрашае вас зрабіць перапынак у хуткім бегу
штодзённасці і разам з аўтарам ўважліва прыгледзецца да таго, што
адбываецца па суседстве. Адзін уважлівы погляд здольны абудзіць
цікавасць і цікаўнасць, ён можа стаць стымулам да вывучэння і
творчасці, да пазнання новых граняў сваёй асобы.

Так Ірына Радкевіч аднойчы спыніла свой погляд на суседскім индыке і
закахалася ў гэтых птушак. Прапануем і вам паспрабаваць патрапіць пад
зачараванне гэтых свавольных птушачак і, вядома ж, таленту Ірыны
Радкевіч.