«Майстры Пушчанскага краю»

ул. Советская 8

ул. Советская 8
сб, 20 октября - пт, 30 ноября
Время работы:
9:00 – 17:00 (акрамя выхадных).

Справаздачная выстаўка “Майстры Пушчанскага краю” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”

20 верасня 2018 года ў 16:00 у выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) адбудзецца адкрыццё справаздачнай выстаўкі “Майстры Пушчанскага краю” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

На выстаўцы будзе прадстаўлена каля 100 работ майстроў народнай творчасці Свіслацкага раёна: салома- і лозапляценне, ганчарства, кераміка, карункапляценне, пляценне паясоў, выцінанка, пісанка і інш. Разам з тым экспазіцыю выстаўкі дапоўняць работы з этнаграфічнай калекцыі аддзела рамёстваў, якая папаўнялася на працягу 10 гадоў. Усе экспанаты этнакалекцыі (посцілкі, дываны, ручнікі) набываліся супрацоўнікамі цэнтра ў працэсе этнаграфічных экспедыцый па свіслацкім краі.

Выстаўка будзе працаваць да 30 лістапада 2018 года.

Тэлефон для даведак: 74-04-48.