Выставка «Святло нашае душы»

ул. Советская 8

ул. Советская 8
ср, 21 февраля - ср, 28 февраля
Время работы:
9:00 – 17:00 (акрамя выхадных).

5 лютага ў 16:00 у выставачнай зале ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) адкрыецца абласная выстаўка студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Святло нашае душы”, якая прымеркавана да XVII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”.

У экспазіцыі будзе прадстаўлена больш пяцідзесяці работ удзельнікаў узорных і народных студый выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гродзенскай вобласці, народнай кінафотастудыі Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку і аматарскага аб’яднання майстроў народнай творчасці “Каляровая альтанка” Навагрудскага Раённага Цэнтра рамёстваў.

Незвычайная выстаўка ўражвае разнастайнасцю мастацкіх накірункаў і тэхнік (жывапіс, графіка, выцінанка, выцінанка-выбіванка, аплікацыя саломкай і берастой, кераміка, тэкстыль, батык, дэкупаж, фларыстыка і інш.). У работах адлюстраваны шырокі светапогляд адораных дзяцей і падлеткаў, іх стаўленне да нязменных духоўных каштоўнасцей і багатага ўнутранага свету чалавека. Кожны твор напоўнены дзіцячай непасрэднасцю, неверагоднай шчырасцю і цеплынёй.

Выстаўка будзе працаваць да канца лютага.

Даведкі па тэлефоне: 74-04-48, Пятрук Андрэй Пятровіч