«Скарбы Гродзеншчыны»

ул. Советская 8

ул. Советская 8
вт, 16 января - ср, 31 января
Время работы:
9:00 – 17:00 (акрамя выхадных).

12 снежня 2017 года ў фае Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці ў рамках абласнога семінара дырэктараў РЦКНТ адкрыецца фотавыстаўка па старонках рэгіянальнага фестывалю традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, які прайшоў 26 жніўня 2017 года на Аўгустоўскім канале.

На мастацкіх фатаграфіях – яскравыя ўдзельнікі фестывалю: майстры народнай творчасці, фальклорныя калектывы, носьбіты элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Запрашаем усіх аматараў традыцыйнай культуры яшчэ раз перажыць незабыўныя моманты ўнікальнага свята!