«Паэзiя руiн»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
10:00 - 18:00, пн. выходной

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей запрашае на адкрыццё персанальнай выставы літоўскага мастака Раманаса Барысаваса "Паэзія руін”. Выстаўка арганізавана пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Генеральнага Консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне. У Авальнай зале Новага замка будзе прадстаўлена каля 30-ці работ мастака, выкананых у тэхніцы акварэлі. Асноўнай тэмай творчасці Раманаса Барысаваса з'яўляецца выява знікаючай архітэктурнай спадчыны Усходняй Прусіі, Літвы, Вялікага Княства Літоўскага. На яго акварэлях адлюстраваны захаваныя фрагменты ад некалі велічных замкаў, маёнткаў, храмаў. Сярод разнастайнасці помнікаў асаблівую цікавасць уяўляюць фрагменты замкавай архітэктуры Беларусі.