«Сiмфонiя творчасцi»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
10:00 – 19:00, пн. – выходной
Билеты:
1 – 2 р.

25 гадоў таму было створана народнае аматарскае аб’яднанне “Гарадзенскі каларыт”, якое сабрала лепшых майстроў народнай творчасці і мастакоў-аматараў Гродна. Яго мэтай было абмеркаванне шляхоў адраджэння і развіцця традыцыйнага беларускага мастацтва, каардынацыя творчай і выставачнай дзейнасці, прыцягненне маладых творцаў, папулярызацыя лепшых узораў рэгіянальнай мастацкай спадчыны ў нашай краіне і за мяжой.

На сённяшні дзень “Гарадзенскі каларыт” аб’ядноўвае каля 200 творцаў. Гэта мастакі, майстры салома- і лозапляцення, разьбяры па дрэве, кавалі, вышывальшчыцы, ткачыхі, ганчары, майстры ласкутнога шыцця і па вырабу традыцыйных лялек, а таксама выдатныя творчыя асобы, якія надалі новае аблічча традыцыйным рамёствам і працуюць у сучасных стылях і тэхніках: бісерапляценні, мастацкай апрацоўцы скуры і воўны.Маладыя майстры пазнаёмілі нашых землякоў з такімі відамі сучаснай творчасці, як дэкупаж, мастацкі роспіс па дрэву і шклу, канзашы, тапіарый і іншыя.

За час існавання аб’яднання праведзены больш за 600 выстаў, пленэраў, фестываляў; 11 майстроў і мастакоў прыняты ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Работы майстроў знаходзяцца ў музеях і галерэях нашай краіны, прыватных калекцыях жыхароў замежжа. Усталяваны трывалыя сувязі з мастакамі, народнымі майстрамі і арганізатарамі культурных мерапрыемстваў у Расіі, Літве, Латвіі, Польшчы, куды ахвотна запрашаюцца беларускія ўдзельнікі.

У справаздачнай выставе “Сімфонія творчасці” прымуць удзел больш за 80 мастакоў і майстроў народнай творчасці – членаў аб’яднання “Гарадзенскі каларыт”.

Адкрыццё выставы адбудзецца 9 сакавіка 2017 годаў Гродзенскай выставачнай зале (вул. Ажэшка, 38) у 17 гадзін; яна будзе працаваць па 26 сакавіка.

Выставачная зала адчынена з 10 да 19 гадзін штодня, акрамя панядзелка.