Абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
13:00

На базе філіяла “Дзітвянскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” адбудзецца абласны фестываль-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”. Аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці з’едуцца ў аг.Дзітва, каб прадэманстраваць лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 7 да 50 і больш гадоў з захаваннем мясцовага адметнага выканальніцкага стылю.

Фестываль-свята “Танцуем па-даўнейшаму” – гэта ўнікальны творчы праект, накіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры, далучэнне дзяцей і моладзі да аўтэнтычнага фальклору.

Падчас свята сваім майстэрствам падзеляцца выканаўцы традыцыйных кадрыляў Гродзеншчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 

Традыцыйным у рамках фестывалю-свята стане выступленне лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны. Кожны зможа паспрабаваць свае здольнасці ў майстар-класе па побытавых танцах, адчуць усю моц яднання падчас флэшмобу “Танцуем разам”.

Дзякуючы дэфіле ў народных строях “Мода з куфра” можна будзе пабачыць, як апраналіся нашы продкі ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці. А таксама дазнацца пра глыбінныя сэнсы, якія нясе ў сабе кожны з элементаў народнага строю.

І, канечне ж, не абыдзецца без шыкоўнай выстаўкі вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой можна будзе набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.

 

Шчыра запрашаем!