Інтэрактыўная лекцыя «Што будзе з беларускай эканомікай?»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
16:30 – 19:30
Билеты:
Уваход вольны

Выступ Сяргея Чалага ў Гродна ўжо неўзабаве! Цэнтр новых
ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Што будзе з беларускай
эканомікай?”, якая адбудзецца ў суботу, 14 верасня а 16:30 у Цэнтры
гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3).

Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://forms.gle/YTuEc8voTqod5xoQ6 

У часе свайго выступу вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” раскажа ў чым сапраўдная праблема беларускай эканомікі, патлумачыць, якія рэформы трэба рабіць і падзеліцца сваім прагнозам, што будзе з беларускай эканомікай. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую эканоміку лепш, чым Сяргей Чалы?

А дапамагаць Сяргею будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў. Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі
медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым. Пра лектараў:
Сяргей Чалы – незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы “Эканаміка на пальцах” на партале TUT.by. Антон Раднянкоў – дырэктар
Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае R&D аддзел на Мінскім
гадзіннікавым заводзе “Луч”