Фэст інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
11:00
Ад дзіцячых чытанак да філасофскіх лекцый - сваю інтэлектуальную кнігу знойдзе кожны!
Глядзіце праграму і абірайце, што вам па душы:

11:00 Дзіцячая праграма праекту ЗаЧтение (для дзяцей ад 4 да 7 гадоў): гучна чытаем любімыя кніжкі (“Дабранач, Караліна” Якаба Хайна, “Дыктарар” Ульфа Старка ды іншыя)

12:10 Прэзентацыя самай тытулаванай кнігі казак “Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка” з удзелам мастака Паўла Татарнікава Pavel Tatarnikov

12:30 “Прыватная гісторыя кнігі”: аўтарка “Ката Шпрота” Ганна Янкута пра таямніцы стварэння выданняў (+аўтограф-сесія)

13:10 “Супольнасці XXI стагоддзя”: лекцыя філосафкі Вольгі Шпарагі Olga Shparaga і прэзентацыя яе кнігі “Супольнасць пасля Халакосту” (+аўтограф-сесія)

14:00 “Белкульт і як з гэтым жыць”: інтэлектуальны стэнд-ап культуролага Максіма Жбанкова

14:40 “Філосаф думае Беларусь”: размова з Валянцінам Акудовічам Валянцін Акудовіч

15:20 “Гісторыя – папулярная або “навуковая”?” – дыскусія гісторыкаў Алеся Краўцэвіча Аляксандр Краўцэвіч, Алеся Пашкевіча Аляксандр Пашкевіч, Алеся Белага, Антона Рудака Anton Rudak ды іншых.

16:50 Андрэй Кірэй: акустыка

17:20 “Танцы над горадам” з пісьменнікам Уладзімірам Арловым (у 16:40 - аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава)

18:00 Андрэй Хадановіч Andrej Khadanovich з вершамі і перакладамі

18:40 Паэтычны мікрафон: Ганна Комар Anna Komar, Хрысціна Бандурына Krystsina Banduryna, Антон Саладоўнікаў Anton Solodovnikov, Даша Бялькевіч Dasha Belkevich, Іаанна Владыка Іаанна Владыка, Антон Рудак Anton Rudak, Таццяна Нядбай ды іншыя.

20:00 Музычны сэт K - tochka K

20:40 Закрыццё фэста