Прэзентацыя кнігі пра стары Гродна «Горад адзін, успаміны розныя»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
19:00

Кніга, у якой даўні Гродна паўстае ва ўспамінах яго жыхароў, чыё
дзяцінства і маладосць прайшлі ў 1930-40-я. Яны - апошнія сведкі
горада, які змяніўся назаўсёды. У кнізе змешчаныя 16
гісторый-успамінаў і больш за 30 старых фотаздымкаў з прыватных
архіваў гродзенцаў.
Больш за год журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч збіраў успаміны
пажылых гродзенцаў, чыё дзяцінства і маладосць прайшлі ў міжваенны
перыяд і час Другой сусветнай вайны. З гэтых размоў паўстаў цыкл
артыкулаў, а цяпер і папяровае выданне. Усе запісы размоў прайшлі
рэдактуру, каб выявіць самае цікавае і ў даступнай форме, зразумелай
нават не для спецыялістаў, паказаць вобразы даўняга Гродна.
Гэта кніга - адна з апошніх спробаў захаваць успаміны пра горад
даваенных часоў і гадоў акупацыі. Герояў, якія маглі б пра тыя падзеі
расказаць, робіцца ўсё менш. Не выключана, што ўжо праз год-два такую
ж кнігу напісаць не атрымаецца.