Творчая сустрэча з гарадзенскім пісьменнікам і журналістам Сяргеем Астраўцовым

Мероприятие уже прошло
Время работы:
18:30

Як становяцца блогерамі і чаму дзённік у інтэрнэце робіцца жыццёвай
неабходнасцю? Запрашаем вас бліжэй пазнаёміцца з творчай кухняй Сяргея
Астраўцова.

Стыль, форма, эмоцыі, дасціпнасць - усё гэта важна, каб твае тэксты
чыталі і каб яны выклікалі спрэчкі. Сяргей Астраўцоў напісаў больш за
500 блогаў, сярод якіх і нечаканыя - вершаваныя, кароткія п'есы і
сцэнарыі: ад будаўніцтва АЭС пад Астраўцом да Крыма, вайны ў Данбасе і
"беларускіх тараканаў".

Таксама мы паразмаўляем пра тое, як спалучаць журналістыку і
літаратуру і што сёння больш важнае - высокія стандарты ў журналістыцы
ці большая колькасць клікаў на сайце?


Калі: 17 траўня
Дзе: Цэнтр гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3)
Пачатак: 18.30