«Гарадзенская беларусачка-2017»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
18:30
Билеты:
5 - 6 р.

У Гродна 28 красавіка абяруць Гарадзенскую беларусачку.

28 красавіка ў 18.30 у канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры, адбудзецца фінальнае шоу фолк-конкурсу «Гарадзенская беларусачка-2017”.
Конкурс праводзіцца з мэтай адраджэння беларускіх нацыянальных традыцый, папулярызацыі беларускай мовы і народнай творчасці, прыцягнення ўвагі гродзенскай моладзі да спадчыны беларускай культуры. За амаль два дзесяцігоддзя існавання конкурс прайшоў вялікі шлях развіцця ад лакальнага фальклорнага конкурсу да сапраўднага шоу - свята прыгажосці і беларускасці.

Будучая "Гарадзенская беларусачка" павінна быць выдатнай дзяўчынай. Канкурсанткам трэба будзе прадэманстраваць журы свабоднае валоданне беларускай мовай і веданне нацыянальных традыцый, эрудыцыю, кемлівасць і шырокі кругагляд. На сцэну дзяўчаты будуць выходзіць не толькі ў беларускіх нацыянальных строях, але і гістарычных сукенках і сучасным стылізаванным адзенні ад вядомага беларускага мадэльера.

Пачынаючы з кастынгу конкурсу, два месяцы, увесь падрыхтоўчы працэс шырока асвятляўся на тэлеканале “Гродна Плюс” у “Дзённіках беларусачкі - 2017”: першыя заняткі, першыя трэніроўкі і інтэрв'ю на тэлебачанні, сустрэчы з пераможцамі мінулых гадоў, наведванне заняткаў у фітнэс-цэнтры, знаёмства з тэарэтычнымі асновамі традыцыйнай беларускай кухні. Майстар-клас для дзяўчат праводзуў шэф-повар рэстарана “Королевская охота”. Таксама дзяўчаты падрыхтавалі настой з мёду – кактэйль “Чараўніца кветак”, рацэптам якога падзялілася пчаляр, кіраўнік “Мядовага шляха” Вольга Гаўрылік. А ў Сусветны дзень паэзіі адзін з заняткаў для удзельніц правялі гродзенскім аддзеленні “Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Дарэчы, у фінале будзе некалькі навінак. Па-першае, харэаграфічны нумар з элементамі чырлідынгу. Па-другое, фінальнае шоў мае сцэнарную назву “Беларусачка праз час” і будзе больш сюжэтным. Арганізатары кажуць, што ўзгадаюць і мінулае і сучаснасць. Журы конкурсу будзе складацца выключна з мужчын, сярод якіх прадстаўнікі культуры і мастацтва, тэлебачання, а таксама музыкант, паэт, лідар гурта HURMA, Мікіта Найдзёнаў. Пастаноўшчыкам дэфіле і новага кірунку ў конкурсе, чырлідінгу, стала майстар спорту, трэнер і капітан групы падтрымкі «Айсберг» Наталля Вялічка.

У новым фармаце прайшла і фатасесія ўдзельніц – у гэты раз яны прымерылі на сябе сукенкі і вобразы сапраўдных шляхетных асоб. Гэтым арганізатары конкурсу хацелі паказаць, што беларусачка ў гістарычным разуменні – гэта не толькі сялянка ці жыхарка вёскі, але і знаная дзяўчына, якая быццам толькі сышла з партрэтаў вядомых мастакоў. Праводзіў фатасесію нязменны фатограф конкурсу – Сяргей Марозаў, у "Кронан Парк Гатэле",з дапамогай цырульнікаў ды візажыстаў.

Піяр-мэнаджар конкурсу, Сяргей Іваноў, адзначае, што сёлетняя «Гарадзенская беларусачка» ужо адрознівацца ад папярэдніх. Упершыню за 20 гадоў існавання конкурсу вырашана было правесці кастынг. Галоўным крытэрыям заставаліся: свабоднае валоданне беларускай мовай. На самім конкурсе застанецца кулінарны конкурс, але плануецца адысці ад звыклых караваяў і прыгатаваць іншыя беларускія стравы ды напоі.

Сярод 24 дзяўчат, што прыйшлі на кастынг «Гарадзенскай беларусачкі», журы адабрала 10. А ў фінала конкурса ўдзел будзе прымаць сем дзяўчат з трох ВНУ, двух каледжаў, а таксама настаўніца адной са школ Гродна.
Гледачоў чакае дэфіле ўдзельніц у калекцыі, якая спалучае ў сабе нацыянальныя ўзоры і сучасныя лініі і формы. Будзе прысутнічаць на конкурсе і яе аўтар - стварае вядомы беларускі дызайнер-мадэльер з горада Мінска, выкладчык Нацыянальнай школы прыгажосці Анастасія Фальковіч 

Праз час забыцця адрадзілі «Гарадзенскую беларусачка" тры гады таму, у межах акцыі “Гродна - культурная сталіца Беларусі”. Заслуга ў гэтым галоўнага ідэйнага натхняльніка і дырэктара фолк-конкурсу - Андрэя Чэпялюка.

Галасаванне ў намінацыі "Гарадзенская беларусачка Анлайн" https://www.015.by/photo/906
Пачнецца 18 красавіка ў 14.40 і скончыцца 28 красавіка ў 15.00

Каса: 74-17-78, кошт білета 5-6 руб. Сачыце за навінамі ў нашай https://vk.com/belarusachka2017