Открытие летнего туристического сезона на Августовском канале

Мероприятие уже прошло

Летний сезон на Августовском канале откроет трансграничный пикник «Польша – Беларусь». С 28 апреля по 1 мая в районе шлюза Куженец с польской стороны (пункт пропуска «Лесная-Рудавка») и шлюза Домбровка на территории Гродненской области пройдут спортивные и культурные мероприятия, конкурсы, дружественные встречи.

ПРАГРАМА
святочнага адкрыцця турыстычнага сезону на Аўгустоўскім канале і правядзення Свята беларускай кухні «Пікнік па-беларуску»


29 красавіка

12.00 – 12.20
– Урачыстае адкрыццё свята і турыстычнага сезону на Аўгустоўскім канале «Сяброў вітаем шчыра і сардэчна»

12.20 – 14.00 – «Аўгустоўская музычная хваля» - канцэрт народнага ансамбля народнай песні «Рукавічкі» Абухаўскага цэнтра культуры, народнага вакальнага ансамбля «Зарачанскія крынічкі» Зарачанскага дома народнай творчасці, народнага тэатра народнай песні «Матуліна песня» Жытамлянскага дома фальклору.

Акцыя «Сябры спяваюць разам» - сумеснае выкананне песні «Сёння ў нашай хаце свята».

14.00 – 17.00 – Раённы агляд-конкурс анімацыйных праграм «Парк забаў».

12.00 – 17.00
- Праца святочнага кірмашу;

- «Беларускі каларыт» - майстар-класы па вырабу народных промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр»;

- «Этнамода» - дэманстрацыя нацыянальнага строю народным аматарскім калектывам маладзёжнай студыі моды «Купава» Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і падлеткаў;

- Паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў «Арыдан» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы;

- «Прадмесце прысмакаў». Арганізаваны фуд-корты - падворкі клубных устаноў – філіялаў дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр» з выставай-продажам страў беларускай нацыянальнай кухні: зона шляхецкай кухні «Шляхетны пір» і зона нацыянальнай кухні «Сялянскі падворак»;

- Кулінарнае шоў: конкурс на самае хуткае паяданне дранікаў, конкурс на самую смачную бабіну кашу і арыгінальны рэцэпт яе прыгатавання, конкурс на самае хуткае збіванне масла і тварагу;

- Праца традыцыйных кірмашовых атракцыёнаў: «Яблычныя начоўкі», «Аўгустоўскі слуп», конкурсныя спаборніцтвы «З’еш блінок – пакаці дубок»;

- Фотаатэлье;

- Літаратурнае кафэ;

- Катанне на брычцы;

- Праца экскурсійнага маршрута "Аўгустоўская вандроўка" - наведванне дотаў і музея гісторыі Аўгустоўскага канала.

ПРАГРАМА правядзення Свята беларускай кухні «Пікнік па-беларуску» і фестывалю побытавых танцаў «Квецень у стылі этна»


30 красавіка

12.00 – 12.20
– Урачыстае адкрыццё фестывалю побытавых танцаў «Квецень у стылі этна»;

12.20 – 13.30 – абласны адкрыты конкурс побытавых танцаў «Квецень у стылі этна»;

13.30 – 15.30 – выступленні фальклорных калектываў Гродзенскай вобласці з правядзеннем майстар-класаў па побытавым танцам;

15.30 – 17.00 - выступленне фальклорнага аматарскага аб’яднання «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры, дзіцячага фальклорнага гуртка Гожскага цэнтра культуры, узорнага фальклорнага ансамбля “Васілёчкі” Жытамлянскага дома фальклору з правядзеннем майстар-класаў па побытавым танцам;

- Флэш моб па-беларуску «Полька беларуская;

12.00 – 17.00
- Святочны гандль і праца дзіцячых атракцыёнаў, аквагрым;

-«Беларускі каларыт» – майстэрня і майстар-класы па вырабу народных промыслаў аддзела этнаграфіі, фальклору і рамёстваў дзяржаўнай установы культуры «Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр»;

- «Прадмесце прысмакаў». Арганізаваны падворкі клубных устаноў – філіялаў дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскі раённы культурна-інфармацыйны цэнтр” з выставай-продажам страў беларускай нацыянальнай кухні;

- Кулінарнае шоў «Нацыянальнае ноу-хаў» (прыгатаванне традыцыйных блюд па сучасным тэхналогіям);

- Бібліаквэст «Аўгустоўскі карагод»;

- Гульнёвы падворак з народнымі гульнямі, жартоўнымі спаборніцтвамі «Забаўлянкі ад Яся ды Янкі»;

- Конкурс сярод гледачоў на лепшы нацыянальны касцюм «Вышыванка».