Мастерская знаний

Мероприятие уже прошло
Время работы:
11.00 -18.00

Гарадзенскія майстэрні ведаў. Раўнд 2. 9 кастрычніка

На якія заняткі можна запісацца?

9 кастрычніка ў Гродне адбудуцца чарговыя адукацыйна-асветніцкія сустрэчы ў межах Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў. На гэтых сустрэчах жыхары горада змогуць наведаць 7 заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі.

"Гарадзенскія Майстэрні Ведаў" - адкрытая пляцоўка, дзе кожны чалавек можа заявіць сваю тэму для навучання, а кожны жадаючы - прыняць удзел у навучанні.

Праграма Майстэрняў на 9 кастрычніка:

11.00 -13.00

Ганка Барадзіна "Як знаходзіць жыццязмяняльныя адукацыйныя магчымасці"

Месца правядзення: вул. Савецкая 3 ("Цэнтр гарадскога жыцця Гродна")

Таццяна Салаўёва "Як казаць прыгожа? Выразна? Пераканаўча? Практыка і рэкамендацыі

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 ( установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Ігар Кузьмініч "Інтэрактыўныя метады для арганізацыі дыскусіі"

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)

13.30-15.30

Аляксей Шота "Інфаграфіка для пачаткоўцаў"

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-63 (ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”)

Анжаліка Шчыпанская "Что такое зона комфорту і як выходзіць з яе"

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Ірына Новік "Сукеначка ці роўныя правы? Чаго хацець дзяўчынцы. Майстэрня-разважанне пра гендарныя стэрэатыпы і магчымасці выхадаў за іх межы"

Месца правядзення: вул. Савецкая 3 ("Цэнтр гарадскога жыцця Гродна")

16.00-18.00

Кацярына Буча "Вясёлая псіхалогія"

Месца правядзення: вул. Будзёнага 48а-86 (установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»)

Удзел ва ўсіх майстар-класах бясплатны.

Папярэдні запіс на сайце альбо па тэл. +375 29 255 79 14 і + 375 33 634 10 41

Больш падрабязную праграму асобных майстар-класаў можна знайсці на сайце www.edustudio.by.

Праграма “Гарадзенскія Майстэрні Ведаў” пачала дзейнічаць у Гродне гэтай восеню па ініцыятыве ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Першыя заняткі Майстэрняў адбыліся 18 верасня. Слухачы паглыблялі свае веды ў такіх сферах як псіхалогія, экалогія, камунікацыя, інфаграфіка.

Сачыць за тым, што адбываецца ў межах “Гарадзенскіх Майстэрняў Ведаў”, можна ў суполках у ФБ і ВК.