Tandem Evenings in Hrodna
Tandem Evenings in Hrodna – гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць жыхароў замежных краін і людзей, якім цікава развівацца і знаёміцца з іншымі культурамі.
На адной сустрэчы мы камунікуем на некалькіх мовах. Мы чакаем тых, хто добра ведае дадзеную мову і тых, хто толькі пачынае яе вывучаць. Асноўнае – жаданне камунікаваць і развіваць свае моўныя кампетенцыі.
Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – некамерцыйныя. Мы сфакусаваныя на абмене мовамі і культурай.
Сустрэчы Tandem Evening in Hrodna – адкрытыя. Яны прызначаныя для тых, хто добра размаўляе на нейкай мове, а таксама для тых, хто толькі пачынае яе вывучаць.
Сустрэчы будуць праходзіць штотыднёва па пятніцах, а 18:00 па адрасе вул. Будзёнага 48а, аўд.63.