Андрэй Мельнікаў з праграмай «Гэта МЫ!»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
18:30
Билеты:
8 р.

16 Лютага ў нядзелю, а 18:30 у Гародні выступіць знакаміты беларускі бард-Андрэй Мельнікаў з праграмай “Гэта МЫ!”, якую складаюць песні з розных перыядаў ягонай творчасці.
У 2020 годзе Андрэй Мельнікаў адзначае сваё 55-годдзе, выступ у Гародні працягне серыю канцэртаў барда для сяброў і неабыякавых людзей.


Прыходзьце, сяброў прыводзьце.
Андрэй Мельнікаў – выканаўца аўтарскай песні, літаратар. Заснавальнік фестываляў беларускай аўтарскай песні і паэзіі «Аршанская бітва», «Талькаўскі фэст», «Гэта МЫ». У творчай скарбонцы барда– больш за два дзясяткі альбомаў на тэму нацыянальнага адраджэння і жыцця ў постсавецкіх рэаліях.


Уваход – вужалка (кошт 8р, набыць можна ў этнакраме «Цудоўня») ці па
спасылцы: https://epos.hutkigrosh.by/pay/pay?param=10248-1-mh
Па ўсіх пытаннях +375 33 6232616