Сяргей Башлыкевіч і гурт «LEIBONIK»

Мероприятие уже прошло
Билеты:
8,80 р. (Папярэдне і ў дзень выступу)

Гурт LEIBONIK — электрычны праект андэграунднага барда і інтэлектуала Сяргея Башлыкевіча, у якім спалучаюцца і самотныя гісторыі сівой даўніны, а таксама перажыванні ды радасці нашых дзён. Адмыслова для гарадзенцаў рыхтуецца праграма з дзвух частак: першае аддзяленне — больш сур'ёзнае мінорна-акустычнае, другое — мажорна-электрычнае. Відавочна адно: пад канец будзе надзвычай горача.