Концерт UZARI в «Привале»

Мероприятие уже прошло
Время работы:
20:00
Билеты:
Вход свободный

UZARI рушыцьу акустычны тур

Яшчэ нядаўна акустычныя аранжаванні папулярных песень артысты выпускалі толькі ў якасці прыемнага бонуса для самых адданых прыхільнікаў. Цяпер гэта – новы трэнд, які немагчыма ігнараваць.

UZARI рушыць у акустычны тур у падтрымку свайго беларускамоўнага альбома «Падзяка сэрца», каб даказаць – акустыка можа быць драйвоваю!

Асаблівая атмасфера, новыя песні і добра вядомыя хіты ў незвычайным гучанні забяспечаць непаўторнае ўспрыманне музыкі, глыбокай драматургіі лірычных песень і драйв інтэлігентнага рока.

UZARI – артыст, які адмовіўся ад звыклых стэрэатыпаў айчыннай эстрады і знаходзіць свайго слухача дзякуючы асаблівай энергетыцы выканання, якая не пакіне нікога абыякавым.

UZARI – музыка, спявак і кампазітар, прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанне 2015», удзельнік украінскага шоу «Голас країни», уладальнік музычных прэмій.

Акустычны тур «Падзяка сэрца» – унікальная магчымасць пачуць «жывое сэрца» UZARI.

Канцэрт UZARI у Гродна адбудзецца 18 траўня 2019 г. а 18:00 у ДУ «Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры», вул. Дзяржынскага 1.