Концерт группы NAVIBAND

Мероприятие уже прошло
Время работы:
18:00
Билеты:
15 р.

NaviBand прадставіць новы альбом да Новага года, а канцэртная прэзентацыя пройдзе 8 сакавіка ў Гродна.

Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» ужо зусім хутка прадставяць сваю новую працу - альбом «Адной дарогай». 

«Мы вельмі натхніліся усімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгода, гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс 
«Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту - адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з'ехалі на тыдзень у вёску, 300 км. ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям », - рассказваюць Ксюша і Арцём. 

Канцэрт-прэзентацыя новага альбома адбудзецца 8 сакавіка ў Гродзенкім каледже мастацтваў.