4-11 лістапада ў Гродна пройдуць “Дні Губерта”. У найноўшай гісторыі нашага горада гэта ўжо другое адзначэнне Дзён горада, першыя Дні прайшлі ў мінулым годзе.
4 лістапада (серада), 16.00, Тронная зала Старога Замка – першая ў Беларусі прэзентацыя кнігі “Рыцары і дойліды Гародні”, а таксама ўрачыстае адкрыццё выставы малюнкаў, паводле якіх паўставала ўнікальная кніга. Удзел возьмуць аўтар кнігі, гісторык Алесь Краўцэвіч, мастак-ілюстратар Павал Татарнікаў, дызайнер Сяргей Расолька, музыкі Зміцер Сідаровіч і Зміцер Вайцюшкевіч.
Падчас прэзентацыі будзе праведзена дабрачынная латарэя, здабытак з якой пойдзе на патрэбы гарадзенскіх музеяў. Пачатак – 16.00, уваход вольны.
5 лістапада (чацвер), 18.30, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы) – творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам. Нагодай ёсць кніжны дэбют мэтра беларускага шансона – “Блюз Вясна”.
Пачатак сустрэчы – 18.30, уваход вольны.
7 лістапада (субота), 9.30-19.00, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы) ІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё Гародні. ХV – XX стст.”
У канферэнцыі возьмуць удзел даследчыкі гарадзенскай даўніны з Гродна, Мінска, Аполе, Варшавы: Алесь Смалянчук, Наталля Сліж, Аляксей Шаланда, Ганна Паўлоўская, Андрэй Радаман, Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі, Віталь Галубовіч, Зміцер Віцько, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Сяргей Жумар ды інш.
8 лістапада (нядзеля), 11.00-13.00, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы) – Круглы стол “Гарадзенскі “Новы свет”. Перспектывы рэнавацыі і захавання”.
Удзел у абмеркаванні захавання і перспектываў гарадзенскага раёна “Новы свет” возьмуць гісторыкі і грамадскія актывісты Андрэй Вашкевіч, Ігар Лапеха, Сцяпан Стурэйка, Хрысціна Марчук, Юля Катаржынская, Віталь Вановіч ды інш. Будзе прэзентаваны мультымедыйны дыск “Фотаплэнэр Адкрый Новы свет”.
Пачатак сустрэчы – 11.00, уваход вольны.
З 9 па 11 лістапада (панядзелак-серада) пройдзе гарадзенскі фестываль дакументальных фільмаў “Свабоднае кіно”.
9 лістапада – трылогія “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”. Гарадзенскі паказ будзе першым у Беларусі. Пачатак – 19.00, уваход вольны.
10 лістапада – “Моц бяссільных”. Гэта шчырая, без таямніц тая частка гісторыі чэшскага народа, калі Чэхія была пад камуністычным рэжымам. Пачатак – 19.00, уваход вольны.
11 лістапада – “Пагроза”. Гэта фільм пра новага “сябру” Беларусі, прэзідэнта Венэсуэлы Уга Чавеса, і штодзённае жыццё звычайных жыхароў гэтай краіны… Пачатак – 19.00, уваход вольны.
Увага! Усе фільмы суправаджаюцца беларускамоўнымі цітрамі.
Святы Губерт – заступнік Гародні. Гісторыя Гародні – гэта гісторыя еўрапейскага горада. Традыцыі, якія нараджаліся ў далёкіх еўрапейскіх краінах, з лёгкасцю і вельмі натуральна прыжываліся тут і хутка станавіліся сваімі. На дзень Святога Губерта, які адзначаецца 3 лістапада, у мінулым прыпадаў у Гародні Дзень горада. Сюжэт са сцэнай з’яўлення Аленя з залатым крыжам паміж рагамі перад Губертам, а менавіта такім ёсць герб нашага горада, быў вельмі папулярны сярод гарадзенцаў.
-
Зимние соревнования по картингу в Гродно
11 февраля в Гродно (на карт-площадке в р-не КСМ) пройдут зимние областные соревнования по картингу в Туристическом классе. Авто-состязание проводится в рамках ...
комментариев: 0 -
Массовый запуск небесных фонариков в Гродно 14 февраля
Влюбленные пары в знак своей любви запустят небесные фонарики во время акции «Крылья Любви», которая состоится 14 февраля в 19.00 у ...
комментариев: 0 -
Концерт Татьяны Соловьёвой 10 февраля
Становящаяся уже традиционной творческая встреча с Татьяной Соловьёвой в её день рождения пройдёт в пятницу, 10 февраля в 19:00 в Гродненском выставочном зале ...
комментариев: 0 -
Группа “Ласковый май” выступит в Гродно 24 февраля
Все хиты, включая "Белые розы", "Седая ночь", "Розовый вечер", "Старый лес", "Маскарад" на сцене концертных залов ресторана "Гродно" 24 февраля и ...
комментариев: 0 -
Репертуар театра кукол на февраль на малой сцене драмтеатра
Малая сцена драмтеатра ДЛЯ ДЕТЕЙ: 12 вс. А.Веселов «Солнышко и снежные человечки» 10.00,12.00. 7000 руб. 18 сб. О.Жюгжда ...
комментариев: 0 -
Вечеринка “Hawaii to Jamaica” в Underground Bar 11 февраля
HAWAICA DATE: 11/02/2012 TIME: 22.00-04.00 PLAСE: Underground Bar SOUND: breaks/breakbeat DRESSCODE: всё что связано с летом FACE CONTROL: 18+! ● Jamaica (Витебск) ● Eli Crust (Гродно) ● Frakta: Noisbit (Гродно) ● ...
комментариев: 1 -
Саша Моцарт выступит в Кальянной №4
В конце рабоче недели вас ожидает: лирическо-позитивные посиделки на подушках, в приятной атмосфере Кальянной №4 в центре Гродно. Для вас выступит ...
комментариев: 0 -
Вечер встречи выпускников в клубе “Колизей” 4 февраля
клуб Колизей2000 приглашает всех выпускников под одной крышей. для Вас лучшая музыка последнего десятилетия. играют: Peter Parsley Vinych много призов и подарков. Начало 22.00 комментариев: 0
-
OVERDOSE в “Мира бар” 11 февраля
UK Garage / Electro / Techno KREEP SALAT BEAT L MANATEE b2b IRON R Дата: 11 февраля Время: 22:00 - 4:00 Место: "Мира бар" Вход: 25 000 FC/18+ При себе необходимо ...
комментариев: 0 -
Репертуар гродненских кинотеатров на 1-7 февраля
Кинотеатр «Октябрь» (ул. Поповича, 3. тел.:53-19-42) Зал «Звездный» 1-2.02. 13:30,16:00,18:30,21:00 Схватка Драма 3.02. 15:00,17:00,19:00,21:00 Очень опасная штучка Комедия 4-5.02. 11:00,13:00,15:00,17:00,19:00,21:00 Очень опасная штучка Комедия 6-7.02. 15:00,17:00,19:00,21:00 Очень опасная штучка Комедия Зал «Иллюзион» 1-2.02. 14:00,16:00,18:00,20:00 Сначала любовь, потом свадьба ...
комментариев: 0
Архив событий
![]() | ||

