28 кастрычніка: чарговы адкрыты прагляд фільмаў у Гродна

У сераду 28 кастрычніка адбудзецца чарговы адкрыты прагляд фільмаў у кампаніі “Свабоднае кіно”. Гэтым разам пакажуць фільм “НКВД-Гестапа. Браты па крыві”, тэмай якога стала блізкае супрацоўніцтва двух, на першы погляд, антаганістычных структур – НКВД і Гестапа. Пасля прагляду гарадзенскі даследчык і журналіст Андрэй Пачобут распавядзе пра метады працы НКВД-МГБ-КГБ у Гродне і на Гарадзеншчыне ў 30-50 гады мінулага стагоддзя.

Пачатак прагляду: серада, 28 кастрычніка, 19.00, Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Добрая якасць, выдатны гук.

“НКВД-Гестапа. Браты па крыві” – фільм з цыклу лепшыя дакументы, знятыя тэлеканалам БЕЛСАТ. НКВД і Гестапа супрацоўнічалі ў розных галінах – у тым ліку ў абмене вязнямі. СССР дасылаў у Нямеччыну ў асноўным антыфашыстаў і габрэяў, якіх там знішчалі. Немцы наўзамен выдавалі Маскве людзей, якія раней эмігравалі з Расіі ды выступалі супраць Савецкага Саюзу. Яны ў асноўным загінулі ў ГУЛАГу.

Працаўнікі НКВД і Гестапа рабілі супольную працу і добра адзін аднаго разумелі. Нават методыка працы з вязнямі была падобная. Пра гэта сведчаць кадры з Віленскага музея генацыду і Музея Гестапа ў Кёльне. Але ў Літве і Нямеччыне дзейнасць абодвух гэтых арганізацыяў прызнаная злачыннаю, а ў Беларусі высокія чыноўнікі да сёння заяўляюць, што “нашыя чэкісты” не нясуць нават маральнай адказнасці за рэпрэсіі супраць сотняў тысяч і мільёнаў невінаватых людзей у сталінскія часы. Нават тыя, хто ўласнаручна катаваў і расстрэльваў людзей не за злачынствы, а паводле “разнарадкі”.


Поиск



Читать в Яндекс.Ленте

Самые ожидаемые события



Голосование

Нужна ли в Гродно доставка билетов в кино, на концерты, в клубы?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...


Куда пойти

"Парламент" "Стоп Лайн" Августовский канал Афиша Белорусское кино Боевик Вечеринка Война Встречи Выставка Галерея "Тизенгауз" Галерея "Универсум" Галерея "Хата мастака" Городской выставочный зал Городской дом культуры Городской праздник ГрГУ Гродненский драмтеатр Гродненский фотоклуб Детектив ДК Текстильщиков ДК Юность Для детей Дом культуры текстильщиков Драма Зоопарк Исторический КВН Кино Кинотеатр "Восток" Кинотеатр "Космос" Кинотеатр "Красная звезда" Кинотеатр "Октябрь" Клуб Клуб "Камелот" Клуб "Пушкин" Комедия Концерт Кронон Парк Отель Кукольный театр Ледовый дворец Лицей №1 Мастер-класс Мелодрама Мистика Музей Музей истории Городницы Музей истории религии Мультфильм Новости Новый замок Ночной клуб "Колизей" Ночной клуб "Флинт" Областная филармония Озеро Юбилейное Отчет Парк им. Жилибера Площадь Ленина Презентация Ресторан "Дом" Семейный Советская площадь Соревнования Спорт Спортивный комплекс "Виктория" Стадион "Неман" Старый замок Театр Триллер Туризм Ужасы Фантастика Фентези Фестиваль Футбол Цирк Шоу Ярмарка

Последние обсуждения