Уражаннi ад фестывалю ад Antos. 21 жніўня ў Гальшанах Ашмянскага раёна прайшоў рыцарскі фестываль “Гальшанскі замак”. Фестываль праходзіў у другі раз, і ў гэтым годзе мне атрымалася яго наведаць.
Прыехалі мы ў Гальшаны каля паловы другога. Затрымаліся ў дарозе, але патрапілі адразу на конны турнір, у якім за званне лепшага рыцара змагаліся 3 конніка. Увогуле самі рыцарскія спаборніцтвы атрымаліся не вельмі цікавамі. Напэўна, таму дзве асноўныя прычыны: па-першае, гэта малая колькасць удзельнікаў: здаецца, толькі пачаў захапляцца відовішчам, як яно адразу заканчваецца; а па-другое, часам спаборніцтвы праходзілі ў не зручных для гледача месцах, так што не ўсе прысутныя маглі бачыць спаборніцтва. Але нават невялікі рыцарскі турнір сабраў вакол сябе вельмі шмат людзей, якія балелі, перажывалі, падтрымлівалі гучнымі воклікамі.
Добрае ўражанне стварылі руіны Гальшанскага замка. Было вельмі цікава і прыемна па іх палазіць і пафатаграфавацца, адзінае толькі не спадабалася захламленасць замка: смецце, разбітая цэгла, не скошаная трава – усё стварала думкі аб абыякавых да помніка адносінах. Але людзі фатаграфаваліся з задавальненнем. Толькі пасля пачатку канцэрта міліцыянты забаранілі ладзіць па руінах.
На фестывалі працавалі гандлёвыя рады з рознымі цікавымі глінянымі, саламянымі ды іншымі дэкаратыўнымі вырабамі. Працавалі рады з рознымі прысмакамі. Нават 0.5 кваса можна было набыць за 590 рублёў. Такога таннага кваса яшчэ не даводзілася бачыць! Можна было смачна паесці, а таксама паспрабаваць сябе ў розных конкурсах, шкада, большасць з іх не адносілася да рыцарскай культуры. Затое ўсіх прываблівала стральба з лука.
З пачаткам канцэртнай праграмы большасць гледачоў уладкавалася каля сцэны. Было вельмі цікава чуць старадаўнюю музыку. Валынкі, дудкі, барабаны… Маім знаёмым вельмі спадабалася музычная напаўненне фестывалю. Нават уразілі беларускамоўныя песні на ірландскія матывы. А “Стары Ольса”, як звычайна, прымусіў моладзь танчыць ля сцэны старадаўнія танцы. Іх знакамітыя кампазіцыі вялі свята да кульмінацыйнай кропкі. А той самай кропкай, якая сабрала ўсіх прысутных ля сцэнічнай пляцоўкі, былі – вогненныя дзеі!!! Народ з захапленнем сачыў за майстэрствам валодаць агнём, а па-над натоўпам луналі сотні фотаапаратаў ды мабільных тэлефонаў! Усім хацелася пакінуць на памяць успамін аб захапляльным відовішчы. І на закуску застаўся гурт “ЛітвінТроль”. Незвычайнае сумяшчэнне старадаўняй музыкі і цяжкага року – было вельмі цікавым і эмацыянальна моцным завяршэннем фестывалю. Уся моладзь кінулася ў пляскі. Не хацелася пакідаць пляцоўку, але песня “Пахне чабор” на вершы П.Броўкі, якая прагучала ў незвычайнай апрацоўцы, стала апошняй кампазіцыяй, пасля чаго народ патрошкі рушыў да сваіх аўтамабіляў і аўтобусах…
Фестываль атрымаўся! Не гледзячы на невялікія недахопы, здаецца, больш арганізацыйныя, атрымаць пазітыўнае ўражанне ад свята атрымалася. Такія фестывалі патрэбна праводзіць і надалей, пашыраць іх маштабы, прыдумваць розныя новыя хады, адраджаць традыцыі і знаёміць гледачоў з сваёй спадчынай.
Падаецца мне, што на такіх фестывалях трэба знаходзіць новыя знаходкі, каб глядач адчуваў сябе частка той старадаўняй культуры, а не са здзіўленнем глядзеў на чалавека апранутага ў княжацкі або рыцарскі касцюм. Сярод сотні людзей у джынсах так сумна глядзелася парачка дзяўчат у сукенках 16 стагоддзя… А апрані кожны з нас хаця бы частку касцюма таго стагоддзе – усім бы здавалася, што гісторыя ажыла, і князі не перапранутыя акторы – а сапраўдныя Ягайла ды Вітаўт!
Развіваць і папулізаваць дадзены пласт культуры – гэта вялікая справа. І хацелася напрыканцы свайго артыкула нізка пакланіцца да зямлі ўсім арганізатарам рыцарскага фестывалю “Гальшанскі замак”. Я сюды яшчэ вярнуся. З задавальненнем.
Фотаздымкі можна паглядзець тут.
-
Вечеринка “Dark Side Of Techno” в кафе “Kafeshka” 19 февраля
19 февраля пройдёт очередной systematic robotic electro-techno trip. Lectra (Минск) Schmoltz Nobel Kreep Место: кафе "Kafeshka" (Пушкина 29а). Время: 20.00 - 00.00 Билеты: 20 тыс. комментариев: 0
-
Турнир по беллиданс, болливуд, трайбл и фламенко пройдёт в Гродно
18 февраля: Тренинг для педагогов и танцоров "Волшебный пендаль" Алена Корвель, Олег Басов ( Фарангиз, г. Минска), продолжительность 5 часов Мастер-класс по ...
комментариев: 0 -
Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” приглашает на Масленицу 18-19 февраля
с 12.00 - работает ярмарка; - Блины пышные, румяные; - Сыры вкусные, превкусные; - Шашлыки, колбаски, шкварки; - Булочки и прянички; - Глинтвейн и чай; 13.00 - ...
комментариев: 0 -
Репертуар гродненских кинотеатров на 8-14 февраля
Кинотеатр «Октябрь» (ул. Поповича, 3. тел.:53-19-42) Зал «Звездный» 8.02. 15:00,17:00,19:00,21:00 Очень опасная штучка Комедия 9-10.02. 13:30,16:00,18:30,21:00 Код доступа «Кейптаун» Триллер 11-12.02. 11:00,13:30,16:00,18:30,21:00 Код доступа «Кейптаун» Триллер 13-14.02. 13:30,16:00,18:30,21:00 Код доступа «Кейптаун» Триллер Зал ...
комментариев: 0 -
Зимние соревнования по картингу в Гродно
11 февраля в Гродно (на карт-площадке в р-не КСМ) пройдут зимние областные соревнования по картингу в Туристическом классе. Авто-состязание проводится в рамках ...
комментариев: 0 -
Массовый запуск небесных фонариков в Гродно 14 февраля
Влюбленные пары в знак своей любви запустят небесные фонарики во время акции «Крылья Любви», которая состоится 14 февраля в 19.00 у ...
комментариев: 0 -
Концерт Татьяны Соловьёвой 10 февраля
Становящаяся уже традиционной творческая встреча с Татьяной Соловьёвой в её день рождения пройдёт в пятницу, 10 февраля в 19:00 в Гродненском выставочном зале ...
комментариев: 0 -
Группа “Ласковый май” выступит в Гродно 24 февраля
Все хиты, включая "Белые розы", "Седая ночь", "Розовый вечер", "Старый лес", "Маскарад" на сцене концертных залов ресторана "Гродно" 24 февраля и ...
комментариев: 0 -
Репертуар театра кукол на февраль на малой сцене драмтеатра
Малая сцена драмтеатра ДЛЯ ДЕТЕЙ: 12 вс. А.Веселов «Солнышко и снежные человечки» 10.00,12.00. 7000 руб. 18 сб. О.Жюгжда ...
комментариев: 0 -
Вечеринка “Hawaii to Jamaica” в Underground Bar 11 февраля
HAWAICA DATE: 11/02/2012 TIME: 22.00-04.00 PLAСE: Underground Bar SOUND: breaks/breakbeat DRESSCODE: всё что связано с летом FACE CONTROL: 18+! ● Jamaica (Витебск) ● Eli Crust (Гродно) ● Frakta: Noisbit (Гродно) ● ...
комментариев: 1
Архив событий
![]() | ||

