Зазірнуўшы на хвілінку ў музей гісторыі Гарадніцы, майце ў запасе гадзіну. Там адкрылася вельмі цудоўная выстаўка, якая зацікавіць і ўразіць наведвальніка любога ўзросту.

Цацкі з гліны, саломы, лазы, тканіны, дрэва, цеста, якімі цешылі сябе нашы продкі, – усяго каля 150 экспанатаў – упрыгожылі ўтульную залу музея. Удзельнічаюць у экcпазіцыі народныя майстры і вучні-кружкоўцы цэнтра пазашкольнай работы “Прамень” і абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. А самыя незвычайныя экспанаты пад шклом узяты з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, філіялам якога з’яўляецца музей гісторыі Гарадніцы.

– Беларуская народная цацка мае шматвяковую гісторыю. Спачатку цацка выконвала ахоўную ролю, фігуркі жывёл і людзей надзялілі магічнымі якасцямі, спадзяючыся на іх дапамогу. Забаўляльная функцыя ў цацак з’явілася пазней, – распавядае загадчыца аддзела народнай творчасці Святлана Чушынская –  Нашы продкі лічылі, што калі лепіш з гліны выяву жанчыны, то хутка чакай павелічэння сям’і, жывёлу – прыплоду ў гаспадарцы, птушку – здзяйснення жадання. Цацкі-бразготкі і свістулькі, верылі прашчуры, адганяюць злых духаў.

Лялька-дзесяціручка дапамагала гаспадыні, якая вельмі шмат працавала, спраўляцца з хатнімі абавязкамі. А чым даўжэйшая каса была ў саламянай прыгажуні, тым шчаслівейшы лёс  павінен быў напаткаць яе ўладальніцу. Словам, у старажытнай цацкі сімвалічнай была кожная дэталь.

Нашы сучасніцы, таленавітыя творчыя гродзенскія майстрыхі, пастараліся захаваць у сваіх аўтарскіх працах народныя традыцыі. Тым не менш кожная цацка мае свае непаўторныя рысы. З замілаваннем углядаешся ў вочкі анёлаў Ірыны Булаевай, спрабуеш зразумець сімвалы на вырабах з гліны Святланы Круглаполавай, усміхаешся з пацешлівых керамічных герояў Тамары Шубінай. А каля сімпатычнага сямейства Ларысы Дунаевай і ўвогуле ўкленчваеш, жадаючы дакрануцца да кожнай лялькі кампазіцыі “Кола жыцця”. Так, зробленае з любоўю заўсёды выклікае ў чалавека самыя прыемныя эмоцыі, а здараецца, і пабуджае тварыць.

//”Гродзенская праўда


Поиск



Читать в Яндекс.Ленте

Самые ожидаемые события



Голосование

Нужна ли в Гродно доставка билетов в кино, на концерты, в клубы?

Просмотреть результаты

Загрузка ... Загрузка ...


Куда пойти

"Парламент" "Стоп Лайн" Августовский канал Афиша Белорусское кино Боевик Вечеринка Война Встречи Выставка Галерея "Тизенгауз" Галерея "Универсум" Галерея "Хата мастака" Городской выставочный зал Городской дом культуры Городской праздник ГрГУ Гродненский драмтеатр Гродненский фотоклуб Детектив ДК Текстильщиков ДК Юность Для детей Дом культуры текстильщиков Драма Зоопарк Исторический КВН Кино Кинотеатр "Восток" Кинотеатр "Космос" Кинотеатр "Красная звезда" Кинотеатр "Октябрь" Клуб Клуб "Камелот" Клуб "Пушкин" Комедия Концерт Кронон Парк Отель Кукольный театр Ледовый дворец Лицей №1 Мастер-класс Мелодрама Мистика Музей Музей истории Городницы Музей истории религии Мультфильм Новости Новый замок Ночной клуб "Колизей" Ночной клуб "Флинт" Областная филармония Озеро Юбилейное Отчет Парк им. Жилибера Площадь Ленина Презентация Ресторан "Дом" Семейный Советская площадь Соревнования Спорт Спортивный комплекс "Виктория" Стадион "Неман" Старый замок Театр Триллер Туризм Ужасы Фантастика Фентези Фестиваль Футбол Цирк Шоу Ярмарка

Последние обсуждения